Фестываль AD.NAK! будзе транслявацца ў Інтэрнэце

Воблачны сэрвic Webiring  выступіць партнерам онлайн трансляцыі  Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK. Вялікi фестывальны дзень пройдзе 25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

Вы зможаце стаць сведкамі найцікавейшай падзеі, назіраючы за тым, што адбываецца на Цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Фестывалю AD.NAK! у online-рэжыме.

Трансляцыя пачнецца 25 чэрвеня а 18-й гадзіне і будзе весціся на афіцыйным сайце фестывалю Adnak.by, на http://live.webiring.com/, а таксама на сайтах арганізатараў budzma.org і marketing.by.

Дадатковую інфармацыю пра фестываль можна атрымаць на сайце ADNAK.BY, па тэлефонах: +375 29 177-01-21, +375 29 755-14-34 альбо праз e-mail adnak@budzma.org.

Глядзiце онлайн трансляцыю Цырымоніі ўзнагароджання Фестывалю AD.NAK! – даведайцеся першымі імёны пераможцаў!

Поделиться ссылкой в: